Навіны

Катанне на каньках

У суботу, 10 снежня, міністранты і бялянкі нашай парафіі вырушылі на каток. Разам з імі была с. Агата, а таксама а. Эдвард Пяцельчыц і а. Анджэй Ядкоўскі.Некаторыя каталіся як сапраўдныя прафесіяналы, некаторыя толькі вучыліся, але для ўсіх прысутных гэта быў час радасці і сапраўднай забавы. Дзякуем а. Эдварду за тое, што арганізаваў катанне.

Удзячныя бялянкі і міністранты