Выберыце сваю мову

Навіны

Адвэнтовыя рэкалекцыі для дзяцей і моладзі

З 21-24 лістапада ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыліся адвэнтовыя рэкалекцыі, якія правёў кс. Яўген Амасёнак.

У словах, скіраваных да дзяцей і моладзі, кс. Яўген звярнуў увагу на некалькі важных рэчаў, каб добра перажыць час Адвэнту і падрыхтавацца да свят Божага нараджэння. Адной з галоўных прапаноў было тое, што трэба выцягнуць рукі з кішэні, каб служыць тым, хто побач. Таксама святар заахвоціў да шчырай малітвы, якая плыве ад сэрца.

Шмат іншых карысных і цікавых рэчаў пачулі дзеці і моладзь з вуснаў святара. Для самых малодшых было шмат фокусаў.

Вельмі хутка прайшлі дні рэкалекцый. Як прызнаўся сам святар, што для яго самай вялікай падзякай і адначасова прагненнем будзе тое, калі ў сэрцы застанецца хоць адно прамоўленае слова з рэкалекцый. На заканчэнне дзеці і моладзь падзякавалі святару за шчырыя словы, якія яны пачулі.

с. Анна Мацуль CSFN

 

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com