Выберыце сваю мову

Навіны

Летні палёт "Божых каровак"

Летні палёт "Божых каровак"

З 14 па 18 чэрвеня 2022 года кола Божых каровак (далей БК, скауткі ад 8 да 12 гадоў) перажывалі сваю самую галоўную прыгоду года: летні палёт пад дэвізам “Да Марыі топ-топ-топ…”.

Пад апекай двух шэфаў Веранікі, Вікторыі і а.Андрэя Урублеускага CSsR адважыліся паляцець 8 самых смелых дзяўчат з кола.

Нас вельмі шчыра і гасцінна прынялі ў санктуарыі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях.

Кожны дзень па крокам мы набліжаліся да Марыі.

З першыми кроками пачалі бачыць радасць праз любоў да бліжніх і непрыяцеляў. “Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас” (Ян 13,34).

У дарозе нам вельмі дапамагалі законы Божай кароўкі:

  1. БК заўседы акуратная
  2. БК заўседы паслухмянная
  3. БК заўседы шчырая
  4. БК заўседы задаволенная
  5. БК заўседы любіць усіх
  6. БК заўседы прыносіць карысць
  7. БК любіць расліны і жывелы

Наступнымі крокамі мы адкрылі сапраўдны Хлеб, які насычае нашае сэрца, робіць яго шчырым, задаволеным. “Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна” (Ян 6, 51).

Кожная скаутка ведае: штодзенны добры ўчынак вядзе яе да Марыі. На кожны дзень дзяўчаты атрымоўвалі сваё служэнне, якое вельмі старанна выконвалі.

Пад час летняга палёту чатыры дзяўчынкі склалі Абяцанне Божай кароўкі - да гэтага яны рыхтаваліся на працягу года.

Адчуць сапраудную радасць кожны дзень нам дапамагала гульня. Майстар-класы дазволілі дзяўчатам здабыць розныя практычныя навыкі.

Увесь час мы захапляліся незвычайнай прыгажосцю гэтага месца. Бліжэй пазнаёміліся з маленькімі жыхарамі мясцовых прудоў. Кожны дзень ўслухоўваліся ў дзівосную музыку прыроды. Адкрылі дасканаласць Божага стварэння у палёце матыля, паху суніц, пяшчоце пялёсткаў.

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com