Выберыце сваю мову

Навіны

У Гродне скончылася дыяцэзіяльная парафіяда, пераможцамі сталі дзве парафіі

У Гродне скончылася дыяцэзіяльная парафіяда, пераможцамі сталі дзве парафіі

18 чэрвеня ў Гродне завяршылася XIV Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Парафіяда праходзіла два дні. Другі дзень удзельнікі (185 чалавек, у цэлым 19 каманд) правялі на гарадскім цэнтральным стадыёне “Нёман” у спартыўных спаборніцтвах, маючы магчымасць паказаць свае ўменні ў розных відах спорту.

Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Па традыцыі яна праводзіцца для дзяцей і моладзі ў летні час. Элемент “святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні “Sacro song”, конкурс ведаў “Жыццё і гісторыя Касцёла”; “тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”; “cтадыён” – бег на розныя адлегласці, скачкі, кіданне мяча, бадмінтон, тэніс, шашкі, валейбол, футбол.

Форум завяршыўся Імшой у часовай капліцы парафіі св. Піо, пробашчам якой з’яўляецца арганізатар парафіяды кс. Артур Малафей, адказны за спорт у Гродзенскай дыяцэзіі. Літургія была для ўдзельнікаў парафіяды магчымасцю падзякаваць Богу за гэты форум, за новыя знаёмствы, якія, верагодна, у кагосьці з іх з’явіліся ў гэтыя дні, даручыць сваё жыццё Маці Божай (у адпаведнасці з дэвізам парафіяды “Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца”), у малітве папрасіць аб падтрымцы ў імкненні да святасці і аб далейшым развіцці талентаў і ўменняў, дадзеных Панам.

IMG 3728

Пасля Імшы былі падведзены вынікі парафіяды і адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Па выніках у розных дысцыплінах творчага, спартыўнага і інтэлектуальнага характару ўдзельнікі атрымалі медалі і прызы. Пераможцамі сталі ў намінацыях “тэатр” і “стадыён” парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, у намінацыі “святыня” – парафія Маці Божай Тройцы Цудоўнай у Мастах.

Kсёндз Артур Малафей падзякаваў усім удзельнікам, валанцёрам і спонсарам парафіяды, выказаў спадзяванне, што яна стала для ўдзельнікаў добрай магчымасцю адчуць сябе часткай вялікай хрысціянскай сям’і.

Па словах удзельнікаў, супольныя гульні, спаборніцтвы, творчыя майстэрні, малітвы, Імша зрабілі гэтыя два дні незабыўнымі, парафіяда стала святам веры, надзеі і творчасці, на якім яны змаглі адчуць вялікую сардэчнасць і цеплыню.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com