У суботу, 10 лiстапада, адбылася пiлiгрымка да Мiнска з нагоды афiцыйнага ỳступлення на пасаду Арцыбiскупа Мiтрапалiта Мiнска-Магiлёỳскага Тадэвуша Кандрусевiча. Не зважаючы на дрэннае надвор’е, мы былi шчаслiвыя, што можам удзельнiчаць у вельмi важнай для Беларусi ỳрачыстасцi. Пасля св. Iмшы мы малiлiся перад касцёлам св. Юзэфа, у якiм цяпер знаходзiцца архiỳ. Наведалi таксама «чырвоны» касцёл.
Вярталiся мы дадому ỳмацаваныя так словам i жыццёвым вопытам новага Мiтрапалiта, як i Божым благаславенствам, якое атрымалi праз рукi Архiепiскапа Тадэвуша. Наша радасць i сiла больш за ỳсё выявiлiся ỳ аỳтобусе, бо да самага Гродна мы малiлiся, а таксама спявалi розныя песнi i жартавалi. У так цудоỳным настроi мы вярнулiся да сваiх дамоỳ i пераказалi благаславенства блiзкiм i ỳсёй парафii.