Выберыце сваю мову

Навіны

З’езд свецкіх у Торуне 5-7.09.08.

…”Нас клічуць Айцамі. Але сваіх дзяцей у нас няма. Мы маем дзяцей у Хрысце. Яны павінны жыць дзеля Езуса кожны дзень” – Менавіта такімі словамі айцец Яцэк Дубэль СSsR распачаў сустрэчу Рэдэмптарыстаў і працуючых разам з Імі свецкіх 5-7 верасня ў Торуне.
Кожнага чалавека Яны клічуць дзіцём, якое павінна знайсці свайго Пана і прынесці Яго іншым, яшчэ неведаючым Яго. Рэдэмптарысты – свет у Божых руках, Яны могуць запаліць Тваё сэрца любоўю да Езуса. Працуюць не ДЛЯ людзей, але СЯРОД іх. У сэрцах розніцы няма. Менавіта таму і з’яўляюцца ахвотныя несці Хрыста разам з Айцамі.

На сустрэчы ў Торуне спаткаліся людзі з розных краін: Польшча, Беларусь, Аўстрыя, Галандыя, Славакія, Літва. Не было аднолькавых людзей. Усе размаўлялі на розных мовах, мелі розныя погляды. Але цэль быў адзіны: не прыцягнуць, але паказаць сапраўдную любоў Бога людзям, наведаючым Яго, або тым, хто не хоча Яго ведаць. А група з Торуня разам з а.Яцкам вельмі памагла ім у гэтым.

Кожны дзень пачынаўся са Св. Імшы, каб паменьшыць нам духоўны голад. А потым мы сустракаліся разам у сальцы з мэтай паслухаць Святароў і Свецкіх людзей, якія мелі што сказаць нам.

Касцёл у маёй краіне, у жыцці кожнага чалавека, у маім жыцці, духовасць Айцоў Рэдэмптарыстаў, размова з людзьмі, уменне слухаць – гэта была аснова. Ад яе мы пачыналі ісці далей. Часам не было нават слоў, каб штосьці выказаць, але зыходзіў Твой Дух, Пане. Менавіта Яго прысутнасць адчувалася так, як ніколі да гэтуль.

Свецкія разам з Айцамі могуць зрабіць цуд. Патрэбна малітва. Гэта тое галоўнае, ад чаго трэба пачынаць. А потым людзі, якія патрабуюць ці словаў, ці цішыні, ці ўсмешкі.

Дзякуем нашаму Пану за атрыманыя ласкі. Хочам таксама падзякаваць Айцам з нашай парафіі за малітву і магчымасць удзельнічаць у Божых справах.

Ад імя моладзі Таццяна Раманчук

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com