Выберыце сваю мову

Навіны

Рэкалекцыі для дзяцей і моладзі

7 – 10 снежня 2008 г. адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі ў нашай парафіі. Божае слова гучала з вуснаў святара Віталія з Ліды.
Гэты момант чамусьці вельмі чакала. Момант – 4 дні, як хвіліна… Назаўсёды!
У сераду (3.12) штосьці забралася ў сэрца. Яно зразумела, што гэта неабходна. І ўсмешка на твары, нягледзячы нават на чырвона-шэрае…

Ведаеце, у сэрцы часам пустка бывае, і маё яна не абмінула – усё ў гэтую сераду. Пустка, якая кідае рэчы, каторых няма; тушыць вогнішча, якога і так ужо не было; топча зялёнае, якое даўно ператварылася ў зямельны колер.

Субота (6.12). Было мора, Мёртвае мора, бо яно самае салёнае, як тая кропля… Цяпер разумею, гэта была падрыхтоўка да плавання на тым караблі, які прыплыў у сераду (10.12).

“Калі слоў многа, яны губляюць сваю вагу,” – казаў святар Віталій. І хіба што так ёсць… Кожнае слова мела сэнс, бо было шчырым і простым, гэта адчувалася.

“Псіхалагічныя кнігі не дапамагаюць вырашыць нейкія цяжкасці, яны толькі накіроўваюць на іншае, а праблема застанецца”. Гэта разумееш, але толькі розумам, сэрца часам не пакладае надзеі ў Пану.

“Крыж – гэта сімвал любові.”

Доўга ўзіралася пасля гэтых слоў на крыж… І ЗРАЗУМЕЛА! Гэта вынік працы Пана, працы святара Віталія.

І толькі ціха-ціха: “Дзякуй” – каб яно не згубіла сваю вагу…

Таццяна Раманчук

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com