Навіны

Батлейка “Новае Жыццё”

16 студзеня 2011г. у нашай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы адбылася Батлейка („Jasełki”). Прыгожая, шчырая інсцэнізацыя аб нараджэнні Збаўцы (тэатр імя Яна Паўла II мае таленавітага рэжысёра-пастаноўшчыка, п. Марыну). Роздум аб новым жыцці, дарэчы, такі мела тытул “Новае Жыццё (Nowe Życie)”.

Аб чым?
Аб любові, якая прыйшла на свет, толькі Яна так здольная! Важныя людзі і тое, аб чым яны гавораць, нават без слоў. Важныя адносіны і вочы тых, хто ўглядаецца…

Але аб чым гэта я??
Вось аб чым: усё мае тую вартасць у залежнасці ад аднясення да Крыніцы. Хачу падзякаваць, бо гэта адчувалася.

Мае ўражанні?
Мне пашанцавала, я сядзела ў “гушчы” падзей, усё добра бачыла. Было па-сямейнаму добра. Глядзела… Анёлкі і пастушкі – чаруючы спеў і пастава, каралі (асабліва кароль з краіны вечнапалаючага сонца сваім колерам скуры “даў фору” любому салярыю), Юзаф і Марыя з Езусам (часам здавалася, што я гляджу на паштоўку з выявай Святой Сям’і) – у цэнтры.

А навокал людзі, старэйшыя і дзеці, фатографы (Паша “Малады” і Янак), за камп’ютэрам п. Марына і Віця і, канешне, Айцы і Сёстры. Заклапочанасць! Гэта, як хтосьці з сям’і здае экзамен: здае адзін, а непакояцца ўсе, нібы разам здаюць, але так і ёсць. Нават калі не здасі, ведаеш, што ты не адзін, ёсць сям’я – яна падтрымлівае, і гэта важна, вельмі важна. Экзамен быў здадзены на высокую адзнаку!
Любоў, якая зноў нарадзілася – РЭАЛЬНА!!! Прыняцце і быццё ў Ёй перамяняе, набліжае да Крыніцы Праўды і да людзей…

Тэрка Грубінова

яшчэ фота тут