Выберыце сваю мову

Навіны

Далучыцца да Усебеларускай сустрэчы моладзі можна будзе праз Інтэрнэт

5–7 жніўня ў Івянцы адбудзецца доўгачаканая падзея — ІІ Усебеларуская малітоўная сустрэча моладзі. Першая падобная сустрэча праходзіла з нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі ў ліпені 2008 г. Пасля Івянец штогод прымаў моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аднак толькі сёлета да ўдзельнікаў сустрэчы можна будзе далучыцца праз онлайн-трансляцыю некаторых пунктаў праграмы.

Відэатрансляцыя ў рэжыме онлайн распачнецца 5 жніўня ўрачыстым адкрыццём сустрэчы ў 17.30.

 

Праграма трансляцыі:

5 жніўня (пятніца)

  • 22.00 — канцэрт семінарыйных музычных гуртоў «Подых Духа» (Пінск) і «Ave» (Гродна)

6 жніўня (субота)

  • 11.00–12.00 — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў
  • 12.15–13.00 — дыялог з біскупамі
  • 21.40 — уручэнне прызоў пераможцам фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне»
  • 22.00 — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў
  • 23.00 — заключны канцэрт музычнай майстэрні

7 жніўня (нядзеля)

  • 10.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, затым працэсія з дарамі
  • 12.00 — завяршэнне малітоўнай сустрэчы моладзі (асвячэнне фігуры Яна Паўла ІІ, пасадка дрэва, благаслаўленне пілігрымаў, якія выязджаюць у Мадрыд, уручэнне памятнага знаку прадстаўнікам дыяцэзій).

Паводле Catholic.by

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com