Выберыце сваю мову

Навіны

Злёт небалётаў

Злёт небалётаў

4 – 7 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбываўся злёт “небалётаў”. Сабраліся яны тут, каб прайсці тэхнічны агляд. На сваім шляху “небалёт” часта сустракае камяні і іншыя перашкоды. Мэта агляду - дапамагчы не збіцца са шляху і абнавіць уражлівасць на “дарожныя” знакі.

Такім спосабам айцец Сяргей Трысцень, кармеліт, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску, заахвоціў дзяцей да ўдзелу ў вялікапостных рэкалекцыях.

У нядзелю а. Сяргей прыпомніў, куды мы імкнемся, і запрасіў дзяцей у падарожжа на неба. Адрэзалі ўсе вяроўкі з камянямі, гэта значыць цяжкія грахі, і паляцелі. “Небалёт” – гэта сродак перамяшчэння, які дапаможа кожнаму чалавеку на шляху да неба. Матор гэта вера, крылы – малітва, руль – сэрца. У панядзелак рэкалекцыяніст расказаў пра склад гэта незвычайнага лятаючага апарата.  У аўторак дзеці ўспомнілі “дарожныя знакі” – Божыя наказы, якія дапамагаюць не заблукаць на шляху. Была магчымасць споведзі, каб паяднацца з Богам. І ў сераду сам тэхнічны агляд. Усе “небалёты” атрымалі дазвол далей працягваць сваё падарожжа.

Кожны дзень дзеці з радасцю спявалі “да неба!”.

Дзякуем Богу за час рэкалекцый і за айца Сяргея, які дапамагаў нам духоўна абнавіцца.

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com