Выберыце сваю мову

Навіны

Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі ў Лідзе

Сустрэча моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў гэтым годзе адбудзецца ў Лідзе ў парафіі св. Сям’і ў раёне Ліда-Рабіноўскага 28-30 красавіка. Дэвізам сёлетняй дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі будуць словы св. апостала Паўла з Ліста да Філіпійцаў: “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4). 

Як адзначылі арганізатары сустрэчы, асноўная ідэя ў тым, каб моладзь усвядоміла вытокі хрысціянскай радасці. Ужо вядома, што на сустрэчу прыедзе семінарыйны гурт “AVE”. Катэхезы для моладзі будуць прысвечаны 5 умовам добрай споведзі. Як заўсёды, прадугледжваецца прэзентацыя прысутных парафіяльных груп. 

Таксама моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля пакажа інсцэніроўку “Праз крыж да новага жыцця”.

Фотаздымкі з прадстаўлення у нашай парафіі


Штодзень будзе цэлебравацца св. Імша, а на заканчэнне ўрачыстую св. Імшу адправіць кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі:

“Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4)

28 красавіка, субота
ад 15.00 – прыезд груп 
18.00 – адарацыя, Ружанец 
18.30 – св. Імша на пачатак Дзён моладзі 
19.30 – вячэра 
21.00 – канферэнцыя і размова пра вытокі хрысціянскай радасці 
21.45 – канцэрт гурта „ AVE” 
22.45 – зварот i бласлаўленне 

29 красавіка, нядзеля
09.00 – ранішнія малітвы 
09.20 – катэхезы 
11.30 – падсумаванне, інсцэніроўка 
12.30 – св. Імша 
14.00 – абед 
15.00 – прэзентацыя груп 
18.00 – вячэра 
19.00 – інсцэніроўка “Праз крыж да новага жыцця” 
20.30 – адарацыя і споведзь 
21.45 – канцэрт гурта „Miłość” 
22.45 – зварот i бласлаўленне 

30 красавіка, панядзелак
08.30 – ранішнія малітвы 
09.00 – інтэграцыйныя гульні і забавы 
11.00 – св. Імша, якую правядзе кс. Бп Аляксандр Кашкевіч, рассыланне сведкаў радасці 
12.30 – канцэрт гурта „ AVE”

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com