Выберыце сваю мову

Навіны

Крыжовы шлях вуліцамі Гродна

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў Гродна і ўсёй дыяцэзіі, а асабліва моладзь, на супольнае набажэнства Крыжовага шляху, якое адбудзецца 31 сакавіка вуліцамі Гродна. Усіх ахвотных шчыра запрашаем далучыцца да рэлігійнага спеву і разважанняў стацый падчас Крыжовага шляху. Пачатак набажэнства ў 17.30 на ўзгорку перад пабернардынскім касцёлам. На заканчэнне Крыжовага шляху – св. Імша а 19-й гадзіне ў гродзенскай катэдры.

1 красавіка ў Пальмовую нядзелю а 13-й гадзіне таксама перад пабернардынскім касцёлам будуць асвечаны вербачкі. Пасля распачнецца працэсія да катэдры, каб а 14-й гадзіне прыняць удзел у св. Імшы.

– Запрашаем усіх да ўдзелу ў гэтых важных для нашага горада рэлігійных падзеях, – адзначыў у паведамленні біскупскай курыі кс. бп Аляксандр. – Чакаем асабліва Вас, дарагая моладзь, якая вучыцца ў школах і навучальных установах, працуе на розных прадпрыемствах. Пастарайцеся прыйсці, як і ў папярэднія гады, разам са сваімі душпастырамі, як адна сям’я Хрыста і маладых людзей нашага горада.

Крыжовы шлях – парадак нясення крыжа моладдзю гродзенскіх парафій:

1. ад пабернардынскага касцёла да I стацыі - пар. Адшукання Св. Крыжа (пабернардынская) 
2. ад I да II - пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
3. ад II да III - пар. Св. Францішка Ксаверыя (катэдральная) 
4. ад III да IV - пар. Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак) 
5. ад IV да V - душпастырства студэнтаў “OPEN”
6. ад V да VI - пар. Св. Юзафа (Фарты) 
7. ад VI да VII - пар. Маці Божай Анельскай (францішканская) 
8. ад VII да VIII - пар. Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
9. ад VIII да IX - пар. Св. Роха (Грандзічы) і пар. Св. Казіміра (Путрышкі) 
10. ад IX да X - клерыкі Гродзенскай ВДС
11. ад X да XI - пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны (Паўднёвы) і пар. Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Сапоцкін) 
12. ад XI да XII - пар. Адшукання Св. Крыжа (пабернардынская)
13. ад ХII да XIII - пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
14. ад XIII да XIV - душпастырства студэнтаў “OPEN”
15. ад XIV да катэдры - пар. Св. Францішка Ксаверыя (катэдральная)

Паводле grodnensis.by

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com