Выберыце сваю мову

Навіны

22-25 чэрвеня адбудзецца VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

22-25 чэрвеня адбудзецца VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Дэвіз сёлетняй парафіяды – "Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся" (Пл 5, 21).

Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе "святыня – тэатр – стадыён".

Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК "Нёман".

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Элемент "святыня" ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song".

Элемент "тэатр" – конкурс малюнка, конкурс "Музыка – маё жыццё", конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм.

Элемент "стадыён" – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скокі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.

Узрост удзельнікаў – 11-19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.

Катэгорыя „A" – 2002-2004 г.нар.

Катэгорыя „B" – 1999-2001 г.нар.

Катэгорыя „C" – 1996-1998 г.нар.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек +1 апякун.

Уступныя абвесткі да 1 чэрвеня, дасылаць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры..

Праграма

22 чэрвеня («святыня»)

13.00-16.30 — прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы)

16.40 — падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання)

17.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі); пасля святой Камуніі чэрвеньскае набажэнства, урачыстае адкрыццё парафіяды

18.30 — засяленне (пар. Гродна-Паўднёвы, пар. Гродна-Вішнявец)

19.45 — конкурс малюнка

19.45 — конкурс па шашках (кваліфікацыя кaт. „ A" i „ B" хлопцы і дзяўчаты)

20.00 — сустрэча апекуноў у касцёле

21.00 — вячэрнія малітвы

21.30 — адпачынак

23 чэрвеня («святыня»–«стадыён»)

7.00-7.30 — сняданак

7.45 — ранішнія малітвы

8.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)

9.00 — выезд на гарадскі цэнтральны стадыён

9.40 — урачысты пачатак спартыўных конкурсаў

10.00-14.00 — футбол (хлопцы кат. А, В, С)

10.00-11.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)

11.00-12.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)

12.00-13.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)

10.00-11.30 — бадмінтон(дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)

10.00-11.30 — шашкі (дзяўчаты кат. В)

11.30-13.00 — бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)

11.30-13.00 — шашкі (дзяўчаты кат. А, С)

12.30-13.00 — кіданне мяча (хлопцы кат. С)

13.00-13.30 — кіданне мяча (хлопцы кат. А)

13.30-14.00 — кіданне мяча (хлопцы кат. В)

14.00-15.00 — абед

15.00-16.00 — кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)

15.00-18.00 — валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый)

15.00-16.30 — шашкі (хлопцы кат. В)

15.00-16.30 — бадмінтон (хлопцы кат. А, С)

15.00-16.30 — настольны тэніс (хлопцы кат. В)

16.30-18.00 — шашкі (хлопцы кат. А, С)

16.30-18.00 — настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)

16.30-18.00 — бадмінтон (хлопцы кат. В)

16.00-16.30 — бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)

16.30-17.15 — бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)

17.15-17.30 — бег 800 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А)

17.30-17.45 — бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В)

17.45-18.00 — бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С)

18.00 — бег 1500 метраў (хлопцы кат. С)

18.30 — узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў першых двух дзён

19.30 — вячэра

20.30 — выезд у парафію Гродна-Паўднёвы

21.00 — вячэрнія малітвы

21.20-22.00 — гульні і забавы

24 чэрвеня («святыня»–«тэатр»)

7.00-7.30 — сняданак

7.45 — ранішнія малітвы

8.00 — выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Дзевятоўка

9.00 — святая Імша

10.00 — конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла

11.00 — конкурс «Музыка — маё жыццё»

13.00-14.00 — абед

14.15 — біблійны конкурс

15.00 — конкурс «Sacro Song»

17.00 — конкурс малых тэатральных формаў

19.00- 20.00 — вячэра

20.00 — сюрпрыз. Узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў

21.40 — вячэрнія малітвы

22.00 — выезд на начлег

25 чэрвеня («святыня»)

7.30-8.30 — сняданак

8.45 — ранішнія малітвы

9.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

10.30 — уручэнне ўзнагародаў

11.30 — супольны пачастунак і заканчэнне парафіяды

Тэлефоны: +375 33 624 35 22, +375 29 319 54 65 кс. Артур

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com