- Вялікі дзякуй тым, хто адклінуўся і дапамог чысціць снег на мінулым тыдні!
- Сёння – Пачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.
- 1820 – Ружанец у інтэнцыі супакою!
- Канцылярыя працуе – на гэтым тыдні – у сераду, пятніцу і суботу толькі ад 900 да 1000.
- 21.01 – серада – Успамін св. Агнешкі.
- 23.01 – пятніца – адарацыя ад 1500 да 1600.
- 24.01 – субота – Успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і сродкаў сацыяльнай камунікацыі. Молімся за іх.
- 25.01 – нядзеля Божага Слова – Заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
- Тэатр св. Яна Паўла ІІ запрашае ў тэатральную залу на спектакль “У пошуках сапраўднага сябра”: субота, 24.01, у 2000; нядзеля, 25.01, у 1430!!!
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2026 год, абразы і кніжкі!
- У сямейнай кансультацыі можна спаткацца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- 30.01 – 1. 02 – Пры нашай парафіі адбудзецца курс “Эмаус”. Гэты курс дапамагае спаткаць Езуса Хрыста – Слова; адкрывае жывую прысутнасць Бога ў Святым Пісанні. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- Ад 6 лютага пачнуцца перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
- Зварот Кс. Біскупа Уладзіміра адносна:
- збор ахвяраванняў на рамонт касцёла ў Сапоцкіне – у наступную нядзелю пасля св. Імшы.
- набажэнства аб адзінстве хрысціянаў – 24.01, субота, у 1800, у катэдры.
- Першы Сінод Гродзенскай Дыяцэзіі: 16.11.2026 – заканчэнне!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
