- Дзякуем нашаму Тэатру св. Яна Паўла ІІ за спектакль!
- Сёння – І нядзеля месяца – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых.
- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень!
- 02.02 – панядзелак – Свята Ахвяравання Пана. Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Благаслаўленне свечак. Збор ахвяраванняў – на патрэбы сузіральных кляштараў. Св. Імшы: 800, 1200, 1700 і 1900. З нагоды Свята не працуе канцылярыя!
- 03.02 – аўторак – Благаслаўленне свечак і благаслаўленне св. Блажэя. Св. Імшы: 800 і 1900. Распачнецца чарговы курс АЛЬФА. Мэта курса: збудаваць жывую сувязь з Хрыстом, адчуць сябе часткай касцёльнай супольнасці і пасябраваць з Духам Святым. Пачатак у 19.30. Падрабязнасці на плакаце.
- 05.02 – І чацвер месяца – малітвы аб пакліканнях. Успамін св. Агаты. Благаслаўленне хлеба і вады. Св. Імшы: 800 і 1900
- 06.02 – І пятніца месяца – Успамін св. Паўла Мікі і Папл. адарацыя ад 1500 да 1600. Дадаткова св. Імша для дзяцей у 900 і 1700, а для моладзі – у 2000. Наведаем хворых: у пятніцу а. Анджэй, а. Эдвард, а. Максім і а. Зміцер; у суботу – а. Дзмітрый.
- 07.02 – І субота месяца – У 1000 – св. Імша і спатканне Шкаплернага брацтва. Ад 1800 – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
- 08.02 – нядзеля – Казанне прамовіць а. Валеры Мазюк CSsR, а пасля св. Імшы будзе збіраць ахвяраванні на будову касцёла ў Мінску-Сокале.
- Нагадваем пра катэхезу для дарослых: біблійную сустрэчу ў аўторак, у 2000, клас 4; аб Катэхізісе Каталіцкага Касцёла ў чацвер у 2000, у класе 5.
- Ад 13 да 15 лютага запрашаем на курс “Марыя Магдалена” – гэта курс для жанчын: дапамагае адкрыць жаночую прыгажосць. Уся інфармацыя на плакатах.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
