- Сёння – Казанне прамаўляе а. Валеры Мазюк CSsR, а пасля св. Імшы будзе збіраць ахвяраванні на будову касцёла ў Мінску-Сокале.
- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень!
- 10.02 – аўторак – Успамін св. Схалястыкі, панны. Можна далучыцца да курса АЛЬФА. Пачатак у 19.30. Падрабязнасці на плакаце.
- 11.02 – серада – Міжнародны Дзень Хворых.
- 13.02 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. Вечарам распачнецца курс “Марыя Магдалена” – гэта курс для жанчын: дапамагае адкрыць жаночую прыгажосць. Уся інфармацыя на плакатах.
- 14.02 – субота – Свята свв. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, Апекуноў Еўропы. З нагоды Дня Хворых у 1000 будзе св. Імша ў інтэнцыі хворых і церпячых з абрадам Намашчэння Хворых. Запрашаем асабліва людзей хворых і старэйшых.
- У 1800 распачнецца спатканне моладзі Гродна!! – таму ў суботу не будзе ружанца ў 1820!
- 15.02 – нядзеля – Пачнуцца РЭКАЛЕКЦЫІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ!!! Ад нядзелі да серады!! Дзеці: св. Імша ў 1600; моладзь – у 1900. Прысутнасць абавязковая
- Нагадваем пра катэхезу для дарослых: біблійную сустрэчу ў аўторак, у 2000, клас 4; аб Катэхізісе Каталіцкага Касцёла ў чацвер, у 2000, у класе 5.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
- Заахвочваем прынесці вербачкі з мінулага года – на попел, якім будуць пасыпаны нашыя галовы ў Папяльцовую Сераду.
- Новы нумар часопіса Ave Maria.
- 6 – 8.03 – У Росі адбудуцца рэкалекцыі сужэнскіх сустрэч. Інфармацыя на плакаце!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
