- Сёння – Збор ахвяраванняў прызначаны на патрэбы “Карытас”. Міжнародны жаночы дзень – молімся за жанчын!!!
- Запрашаем дапамагчы рабіць вербачкі: ад панядзелка, у 930 у тэатральнай зале.
- 13.03 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. У 2000 – Сямейны Крыжовы Шлях і адарацыя крыжа. Запрашаем сем’і прыйсці разам. У гэтым дні няма асобнага Крыжовага Шляху для дзяцей!!!
- 14.03 – субота – у 2000 пачнецца Адарацыя і малітва праслаўлення “У абдымках Тваіх”. Запрашаем усіх, а асабліва моладзь!!!
- 15.03 – ІV нядзеля Вялікага Посту – Laetare. Свята Св. Клемэнса, рэдэмптарыста.
- У часе Вялікага Посту:
- Набажэнства Песні Жальбы – у кожную нядзелю, у 1800!
- Адарацыя ў цішы ад 1500 да 1800 – штодзённа, акрамя пятніцы і нядзелі!
- 1800 – Набажэнства Крыжовага Шляху – штодзённа, акрамя серады і нядзелі, між іншым у інтэнцыі супакою! Урачысты Крыжовы Шлях у пятніцу: для дарослых у 1800.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
