- Вялікі дзякуй за ўдзел у Сямейным Крыжовым Шляху!
- Сёння – Свята Св. Клемэнса, рэдэмптарыста.
- Запрашаем дапамагчы рабіць вербачкі: ад панядзелка, у 930 у тэатральнай зале.
- 16.03 – панядзелак – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- 19.03 – чацвер – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Дзень імянінаў Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Св. Імшы: 800, 1200, 1700 і 1900.
- 20.03 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. Ад 2100 да 800 адбудзецца ўсяночная адарацыя, між іншым у інтэнцыі сямей і каб добра перажыць рэкалекцыі ў нашай парафіі.
- 21.03 – субота – Запрашэнне для моладзі: у касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) у 1800 пачнецца адарацыя крыжа, а пасля – св. Імша і благаслаўленне рэліквіямі Хрыстовага Крыжа!
- 22.03 – V нядзеля Вялікага Посту – Пачнуцца РЭКАЛЕКЦЫІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ!!! Ад нядзелі да серады!! Пасля кожнай св. Імшы будзе скаўцкі кірмаш – ахвяры з якога прызначаны на развіццё скаўтаў нашай парафіі.
- У часе Вялікага Посту:
- Набажэнства Песні Жальбы – у кожную нядзелю, у 1800!
- Адарацыя ў цішы ад 1500 да 1800 – штодзённа, акрамя пятніцы і нядзелі!
- 1800 – Набажэнства Крыжовага Шляху – штодзённа, акрамя серады і нядзелі, між іншым у інтэнцыі супакою! Урачысты Крыжовы Шлях у пятніцу: для дарослых у 1800, для дзяцей у 900 і 1700, для моладзі ў 2000.
- 10 – 12. 04 – Пры нашай парафіі адбудзецца курс “Новае Жыццё”. Гэты курс дапамагае прыблізіць жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030. Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
