- Сёння – Пачатак Вялікага Тыдня. На кожнай св. Імшы – благаслаўленне пальмаў. Збор ахвяраванняў – на патрэбы Семінарыі ў Гродне. Дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у рэкалекцыях і раней прыступіў да св. Споведзі. Дзякуем тым, хто дапамагаў рабіць пальмы!!! Ахвяры з пальмаў, якія набываеце пры нашым касцеле, прызначаны на асвятленне касцёла – вялікі дзякуй Вам! У 1800 – Набажэнства Песні Жальбы!
- Каля Іконы Маці Божай стаіць скарбонка і кошык – на дары для патрабуючых!
- На гэтым тыдні:
- Канцылярыя працуе толькі ў панядзелак і сераду! Св. Споведзь ад панядзелка да серады: 700 – 900, 1700 – 1930.
- Набажэнства Крыжовага Шляху ў 1800 – штодзённа, акрамя серады і суботы.
- У чацвер, пятніцу і суботу раніцай не будзе св. Імшы! У гэтыя дні запрашаем на 700 у касцёл на малітву Літургіі Гадзінаў.
- 02.04 – Вялікі Чацвер і І чацвер месяца – Св. Імша Хрызма ў катэдры ў 1000, прыяжджаюць святары з усёй дыяцэзіі. Урачыстая св. Імша Вячэры Пана ў 1900. У гэты дзень дзякуем за дар Эўхарыстыі і Сакраманту Святарства, молімся за святароў і аб пакліканнях.
- 03.04 – Вялікая Пятніца і І пятніца месяца – адарацыя Пана Езуса ў цямніцы ад 700. У 1500 – вяночак да Божай Міласэрнасці, а ў 1800 – Крыжовы Шлях для ўсіх! Літургія Мукі Пана – у 1900. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў. Ахвяры прызначаны на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі. І дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. Няма перадсужэнскай навукі.
- 04.04 – Вялікая Субота і І субота месяца – адарацыя Пана Езуса ў гробе ад 700. Ад 800 да 1800, кожную гадзіну, адбудзецца благаслаўленне страў на велікодны стол. У 1000 адарацыя з дзяцьмі, а ў 1200 – Групы Малітвы за душы ў чысцы церпячыя. Заахвочваем да захавання посту ад мясных страў. Літургія Пасхальная Вялікай Ночы распачнецца ў 2200, а закончыцца працэсіяй Рэзурэкцыйнай. Просім прынесці свечкі.
- 05.04 – Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Св. Імшы: 730, 900, 1030, 1200, 1900 i 2030. (Не будзе адарацыі і змены таямніц ружанцовых у красавіку!)
- 10–12. 04 – Пры нашай парафіі адбудзецца курс “Новае Жыццё”. Гэты курс дапамагае прыблізіць жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- 1–3. 05 – Адбудуцца Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі ў Смаргоні. Уся інфармацыя ў а.Максіма.
Айцы Рэдэмптарысты
