- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 15.07 – серада – Успамін св. Бонавэнтуры. Дзень імянінаў Біскупа Уладзіміра Гуляя, Пастыра дыяцэзіі. Молімся за Саленізанта.
- 16.07 – чацвер – Успамін НМП з гары Кармэль. На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- 18.07 – субота – Успамін мучаніцкай смерці бл. Марыянны Бернацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растрэляных 13-16.07.1943 г. фашыстамі на форце нр 2 каля Навумавіч. Адбудзецца пешая пілігрымка, якая вырушыць з касцёла Францішканаў у 1130. Запрашаем таксама на св. Імшу ў 1800 на месца расстрэлу мучанікаў.
- 19.07 – нядзеля – Галоўны Адпуст нашай парафіі – Урачыстасць Найсвяцейшага Адкупіцеля! Запрашаем асабліва на св. Імшу ў 1200 з працэсіяй! Казанне прамовіць кс. Андрэй Кулік, пробашч і дзекан у Міёрах (Віцебская дыяцэзія), а пасля св. Імшы будзе збіраць ахвяры на патрэбы касцёла.
- ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: Летам у нядзелю няма св. Імшы на 1600, а ў пятніцу няма адарацыі ў 1500! Св. Імшы ў нядзелю: 730, 900, 1030, 1200, 1900 i 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
