- Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў перажываць Парафіяльны Фэст, а асабліва Святарам, сп. Марыне Жыбартовіч-Протас, с. Анне, Кацярыне Грыцко і моладзі! Дзякуй таксама ўсім Дабрачынцам!
- Сёння: Пачатак катэхетычнага года. Благаслаўленне на распачацце школьнага і катэхетычнага года і асвячэнне школьных прыладаў на св. Імшах 1030, 1600 і 1900.
- Св. Імшы ад сённашняй нядзелі: 730, 900, 1030 (з удзелам дзяцей), 1200, 1600 (з удзелам дзяцей, якія рыхтуюцца да прыняцця І Св. Камуніі), 1900 i 2030.
- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 01.09 – аўторак – 87 гадавіна пачатку ІІ сусветнай вайны. Молімся за ахвяры вайны. Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння.
- 02.09 – серада – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за а. Максіма Лабкова з нагоды яго дня нараджэння.
- 03.09 – І чацвер – Успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і Доктара Касцёла. Малітвы аб пакліканнях.
- 04.09 – І пятніца – Успамін бл. Стэлы і 10 Паплечніц, Мучаніц Назарэтанак з Навагрудка. Дадаткова св. Імша для дзяцей у 900 і 1700, а для моладзі – у 2000. Пасля летняга перарыва пачынаем адарацыю ад 1500 да 1600.
- Наведаем хворых у пятніцу: а. Анджэй, а. Эдвард, а. Максім, а. Зміцер і а. Дзмітрый. Просім запісаць сваіх хворых!
- 05.09 – І субота – Ад 1800 – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
- 06.09 – І нядзеля – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых.
- Распачынаецца новы год катэхетычны. На гэтым тыдні ўжо прыходзім на катэхезу!!! План вывешаны на дошцы аб’яў і на старонцы ў інтэрнэце.
- Сустрэча моладзі адбудзецца 12.09.2026 у Фальварку Караліно. Пачатак у 1700! План вывешаны на дошцы аб’яў.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
