- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 28.09 – панядзелак– Успамін Св. Вацлава.
- 29.09 – аўторак – Свята св. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца Апекуном Касцёльнай правінцыі ў Беларусі. Молімся за пастыраў і Божы народ.
- 30.09 – серада – Успамін св. Гераніма. 2-я гадавіна абвяшчэння Біскупа Уладзіміра Гуляя гродзенскім ардынарыем. Молімся за Пастыра дыяцэзіі.
- 01.10 – І чацвер – Малітвы аб пакліканнях. Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Заахвочваем да малітвы ружанцовай!
- 02.10 – І пятніца – Успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Дадаткова ружанец для дзяцей у 900 і 1700, а для моладзі – у 2000. Адарацыя ад 1500 да 1600.
- Наведаем хворых у пятніцу: а. Эдвард, а. Максім, а. Зміцер і а.Дзмітрый. А. Анджэй наведае хворых у лістападзе!
- 03.10 – І субота – У 1000 – св. Імша і спатканне Шкаплернага брацтва. Ад 1800 – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
- 04.10 – І нядзеля – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых. Дзень малітвы за настаўнікаў і катэхетаў. Адразу пасля Св. Імшы на 1600 пачынаюцца сустрэчы Асацыяцыі Св. Сям’і. Запрашаем бацькоў разам з дзецьмі. Каб прыняць удзел, просім запісацца загаддзя. Па ўсіх пытаннях і для запісу звяртайцеся непасрэдна да сясцёр назарэтанак. Пасля кожнай св. Імшы Прадстаўнікі Беларускага Радыё Марыя будуць збіраць ахвяры на яго ўтрыманне.
- Не забываем пра катэхезу!!!
- Запрашаем таксама студэнтаў і моладзь, якая працуе, на свае спатканні – аўторак у 2000, у класе нумар 3!
- КАТЭХЕЗА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ:
- падрыхтоўка да І св. Камуніі – звяртацца да а. Эдварда.
- падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (бежмаванне) – серада, 2000, клас 6.
- паглыбленне ведаў катэхізіса – чацвер, 2000, клас 5.
- Біблійныя спатканні – аўторак, 2000, клас 4.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- 6 кастрычніка а 19:30 распачнецца курс «Альфа» — магчымасць паглыбіць адносіны з Хрыстом і адкрыць дзеянне Святога Духа; падрабязнасці ў закрыстыі.
- 9–11 кастрычніка ў нашай парафіі пройдзе жаночы курс «Марыя Магдалена» — курс ад жанчын для жанчын, прысвечаны адкрыццю жаночага паклікання. Падрабязнасці і запіс — на плакаце.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2027 год!
- АБ’ЯВА ДЛЯ СУЖЭНЦАЎ – КУРС – інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
