- Сёння – Сусветны дзень місій. Дзень малітвы за медыцынскіх работнікаў. Па просьбе кс. Біскупа Уладзіміра, пасля кожнай св. Імшы моладзь збірае ахвяры да скарбонак на патрэбы дыяцэзіяльнай Рады па справах моладзі.
- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 20.10 – аўторак – Можна яшчэ далучыцца да курса Альфа. Пачатак у 1930.
- 21.10 – серада – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за а. Дзмітрыя Лабкова з нагоды яго дня нараджэння.
- 22.10 – чацвер – Успамін св. Яна Паўла ІІ. Благаслаўленне рэліквіямі Святога! У 2000 – св. Імша за душы ў чысцы церпячыя і спатканне Групы.
- 23.10 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. Дадаткова ружанец: для дзяцей – 900 і 1700, для моладзі – 2000.
- 6-8.11 – адбудзецца курс ЭМАУС – для тых, хто хоча больш палюбіць Божае слова!!! Уся інфармацыя на плакатах.
- Прымаем імёны памерлых на ВЫПАМІНКІ. Карткі можна ўзяць на балясках каля алтара, запоўніць і прынесці ў канцылярыю або ў закрыстыю.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2027 год!
- Хочам дапамагчы хворай дзяўчынцы Любові – дар свайго сэрца можна злажыць у скарбонку калі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
