- Дзякуй за ўдзел у Наведванні Маці Міласэрнасці!
- Сёння – Сусветны дзень бедных (ад 2016 г.). Пасля св. Імшы збіраюцца ахвяры ў скарбонку на Семінарыю ў Гродне. У 1700 запрашаем у тэатральную залу на спектакль у выкананні Тэатра Імя Св. Яна Паўла ІІ.
- 1820 – Выпамінкі – да чацвярга! У пятніцу: ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою.
- 16.11 – панядзелак – Урачыстасць НМП Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі дыяцэзіі. На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- 17.11 – аўторак – Успамін св. Альжбеты Венгерскай.
- 20.10 – пятніца – Успамін св. Рафала Каліноўскага. Адарацыя ад 1500 да 1600.
- 21.11 – субота – Успамін Ахвяравання НМП.
- У нашым касцёле пройдзе Сусветны Дзень Моладзі ў Дыяцэзіях: 1800 – канферэнцыя; 1900 – Св. Імша; а ў 2000 – “Андрэйкі” у тэатральнай зале.
- 22.11 – нядзеля – Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Сусветны дзень моладзі (ад 2021 г.). Дзень малітвы ў інтэнцыі семінарый у Гродне і Кракаве. З нагоды ўспаміну св. Цэцыліі будзем маліцца за нашых арганістак, дзіцячы і моладзевы хоры, а таксама за хор Vox Domini. Асабліва будзем памятаць пра іх падчас св. Імшы ў 1200.
- Пачнуцца РЭКАЛЕКЦЫІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ!!! Ад нядзелі да серады!! Дзеці: св. Імша ў 1030 і 1600; моладзь – у 1900. Прысутнасць абавязковая! План рэкалекцый у катэхетаў і на дошцы аб’яў.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на Вігілійны вечар і календары на 2027 год!
- Новы нумар часопіса Ave Maria.
- 27-29.11 – у Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын. Інфармацыя на дошцы аб’яў.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
