Выберыце сваю мову

Навіны

Св. Мікалай на раратах у нашай парафіі

Як вядома, 6 снежня Касцёл ўспамінае св. Мікалая, біскупа. Ужо стала традыцыяй, што св. Мікалай прыходзіць і на Дзевятоўку.

У гэтых днях завітаў Ён да дзетак і моладзі нашай парафіі падчас раратаў. Інсцэнізацыя, падрыхтаваная моладдзю і дзяцьмі пад кіраўніцтвам катэхэткі Марыны Жыбартовіч, стварыла клімат дабрыні і радасці не толькі маладым, але таксама іх бацькам і ўсім прысутным. Пасля св. Імшы св. Мікалай раздаў салодкія падарункі.

Варта нагадаць, што рараты ў нашай парафіі праходзяць кожны дзень, ад панядзелку да суботы ў 6.45, і прыцягваюць каля 400 (!) дзяцей і яшчэ больш дарослых. Гэта вялікая радасць, калі столькі людзей, разам, чакаюць на прыйсце Пана!

А. Анджэй Ядкоўскі

Фота Оля Салосіна

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com