Выберыце сваю мову

Навіны

Поўны адпуст за памерлых можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада

Поўны адпуст за памерлых можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада

28 кастрычніка 2021 г. Апостальская Пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт, якім, у сувязі з пандэміяй, была ўстаноўлена магчымасць атрымання на працягу ўсяго лістапада поўнага адпусту за памерлых.

Рашэнне было прынята з увагай да просьбаў многіх пастыраў Касцёла і сітуацыі, звязанай з пандэміяй. Згодна з ім, сёлета, як і ў 2020 г., атрымаць адпуст для памерлых можна будзе не толькі на працягу актавы ўсіх памерлых вернікаў, але ўсяго лістапада.

Дакумент спасылаецца на дэкрэт Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 22 кастрычніка 2020 г. у якім гаворыцца, што поўны адпуст для, хто наведае могілкі і моліцца за памерлых, прынамсі ў думках, устаноўлены на паасобныя дні з 1 па 8 лістапада, сёлета можа быць перанесены на іншыя восем дзён таго ж месяца да самага яго заканчэння. Гэтыя дні, якія вернікі дабравольна для сябе выбяруць, могуць быць таксама не паслядоўнымі адзін за другім.

Поўны адпуст 2 лістапада, устаноўлены з нагоды ўспаміну Усіх памерлых вернікаў для тых, хто пабожна наведае касцёл ці капліцу і там памоліцца “Ойча наш” і “Веру”, можа быць перанесены не толькі на папярэднюю або наступную нядзелю ці на ўрачыстасць Усіх Святых, але таксама на іншы дзень лістапада, паводле свабоднага выбару паасобных вернікаў.

Пажылыя, хворыя і ўсе тыя, хто па сур’ёзных прычынах не можа выходзіць з дома, напрыклад з-за ўведзеных кампетэнтнымі ўладамі абмежаванняў на час пандэміі, каб пазбегнуць вялікага скаплення вернікаў у святынях, могуць атрымаць поўны адпуст, духоўна яднаючыся з ўсімі іншымі вернікамі і не маючы ніякай прывязанасці да граху, а таксама з намерам як мага хутчэй выканаць тры звычайныя ўмовы (сакрамэнтальную споведзь, прыняцце св. Камуніі і малітву ў інтэнцыях Святога Айца).

Для гэтага ім неабходна памаліцца перад абразом Езуса ці Найсвяцейшай Панны Марыі за памерлых, напрыклад прамовіць Ютрань і Нешпары з Літургіі гадзінаў за памерлых, Ружанец, Каронку да Божай Міласэрнасці ці іншыя малітвы за памерлых, блізкія вернікам, або пэўны час чытаць і разважаць над евангельскім урыўкам, прапанаваным на літургію за памерлых, або зрабіць нейкі ўчынак міласэрнасці, ахвяруючы Богу боль і цяжкасці свайго жыцця.

Паводле Vatican news

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com