З 18 па 22 жніўня 2025 г. ў нашай парафіі адбыліся канікулы з Богам. Кожны дзень быў напоўнены малітвай і радасцю. На катэхезах дзеці вучыліся любові да Бога, бліжняга і самога сябе, а пасля працавалі ў групах і праводзілі час на свежым паветры. Кожны дзень завяршаўся малітвай да святога Герарда, які суправаджаў нас у гэты перыяд.
Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам, катэхэтам і аніматарам за гэты цудоўны час, праведзены ў любові!
Мілана Маргунова