Выберыце сваю мову

Навіны

Студэнты ў гасцях

Тэатр “Магу” дзяцей-інвалідаў з Росі запрасіў да сябе на супольны адпачынак студэнтаў нашай парафіі. 23 чэрвеня ў 15:30 – спаткаліся... селі ў бус... памаліліся... паехалі... а.Анджэй, п.Марына і студэнты... Сонейка і ніводнай хмаркі. Добры настрой і спевы. Давялося злапаць позіркам прыгажосць цішыні, паветра, далечыні... 17:20 – мы ўжо ў Росі, цёплае спатканне і сапраўднае задавальненне ў вачах дзяцей-інвалідаў... Размовы, спевы, вогнішча і смачны-смачны шашлык!

Такія спатканні не патрабуюць словаў. Кожны бярэ з іх тое, што менавіта яму патрэбна. А браць ёсць што... Федзя з Кавальчуком спяваюць, і вельмі прыгожа! Усім падабаецца, усмешкі на тварах, а ты сядзіш і ўзіраешся на гэтую ўсмешку... І ніколі такой не бачыў, такая дзіцячая, але колькі ж яна нацярпелася... А потым скажуць, што ты ўжо засыпаеш, і зноў пачынаеш усміхацца, каб ніхто нічога не заўважыў...

…Сонечны дзень закончыўся развітальным дажджом, ён аж да Дзевятоўкі быў з намі... А якіх толькі хмары не рабілі малюнкаў у небе!!! Прыгажосць... і трошачкі жаху... А можа неба праз іх хацела штосьці сказаць???
Таццяна Раманчук

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com