Навіны

Сям’я – гэта адзін з найлепшых шэдэўраў Бога. У ёй сіла, падтрымка, ЛЮБОЎ!..

24 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля Гродна –  Дзевятоўка адбыўся незвычайны Крыжовы шлях з удзелам сямей супольнасці.

Я таксама прыйшла з сваёй сям’ёй, і гэтая дарога стала не толькі нашага Хрыста, але мая і маіх блізкіх. Распачалась яна камментарыем, які памог увайсці ў атмасферу малітвы і разважання. Першыя крокі з крыжом зрабілі таты – тыя, хто кожны дзень абараняе, падтрымлівае сваю сям’ю. У жыцці, першай, хто падтрымае “скалу” павінна быць мама. Так і ў гэты вечар пясля татаў, крыж прынялі матулі. Наступнымі былі моладзь і дзеткі –  любыя кветкі сваіх бацькоў. Кожны з удзельнікаў Крыжовага шляху мог дакрануцца да Дрэва Збаўлення, адчуць Яго сваімі рукамі.

Самым прыемным і цудоўным было, тое, што на кожнай стацыі вернікаў сустракала сям’я, якая праз свае разважанні памагала глыбей пазнаць сутнасць вандравання дорогай Езуса,  падумаць, чым я пакрыўдзіў сваіх блізкіх і як зрабіць “работу над памылкамі”.

Момант, які сапраўды здзівіў, гэта была колькальць сямей якая удзельнічала у Крыжовым шляху. Амаль што увеь касцёл быў запоўнены дарослымі і дзеткамі.

Вялікі дзякуй тым, хто далучыўся да арганізацыі і рэалізацыі гэтай ідэі. Дзякуючы вам, і таму, што вы робіце, нашыя сем’і могуць быць бліжэй сябе, бліжэй пазнаваць Любячага Айца разам!

Анна Куликовская

Беларусь, Гродна,

Ул.Курчатава 41

+375 152 76 92 62

redemptorby@gmail.com

Яндекс.Метрика

© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.