Навіны

Крыжовы шлях "Дзіўны свет"

Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго» (Ян 3, 16-17)

7 красавіка 2017 года ў нашай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях "Дзіўны свет". 

Гэта была сапраўды надзвычайны спектакль. Камні загаварылі, хлеб зашаптаў, туніка крычала ад гора і болю, цвікі прасілі апомніцца, апраўдваліся... Увесь свет перажываў землятрус і горыч ад страты свайго Створцы. Але, Бог - Пераможца! Ён перамог і перамагае кожную хвіліну нашыя грахі - змывае яго з нашых "брудных" адзенняў-душаў сваёй Найсвяцейшай Крывёю. Ён нясе Збаўленне для кожнага праз свае Мукі, нясе сваю Любоў.

Кожны з гледачоў меў магчымасць акунуцца ў атмасферу часоў Езуса Хрыста, паглядзець на яго Крыжовую дарогу вачыма прыроды, якая да канца застаецца Яму вернай (сонца, дрэва, вада...). Вачыма постацей якія не адыходзілі ад Езуса ні на крок. Перш за ўсё, я гавару аб Марыі - балеснай маці, Вераніке - дзяўчыне, якая  выцерла Святы Твар.

На маю думку, ніхто з удзельнікаў гэтага вечара не застаўся абыякавы, кожны быў сапраўды уражаны, у кожнага з'явілася свая стацыя, свой момант "дотыку"  да разумення Дзела Збаўлення чалавецтва.

Словы падзякі хочацца сказаць перш за ўсё Богу за такі цудоўны досвет, чарговае ўзварушэнне сэрцаў. Вялікі дзякуй таленавітай п.Марыне, рэжысёру і сцэнарысту тэатра св.Яна Паўла ІІ, за тое, што вы робіце, айцу Юзафу, душпастыру тэатра, за малітву і падтрымку. І канешне вялікі дзякуй акцерам тэатра, гука- і светааператарам. Бо ўсё гэта было б без вас не магчыма.

Анна Куликовская

  • Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41
  • +375 152 76 92 62
  • redemptorby@gmail.com
Яндекс.Метрика

© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.