Навіны

Праграма агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі

29 красавіка – 1 мая ў Гродне адбудзецца III агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі. Сустрэча пройдзе пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41).

Тэма сустрэчы – “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана” (Лк 1, 30).

Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі i спалучана з юбілейнымі 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Заахочваем пазнаёміцца з праграмай сустрэчы:

29 красавіка, нядзеля

15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў

18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша

20.00 – вячэра (пры касцёле)

21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне)

22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях

30 красавікапанядзелак

9.00 – ранішнія малітвы ў касцёле

10.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў васьмі групах на тэмы:

Пакліканыя з Марыяй: 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці

11.00 – вынікі катэхез

12.00 – святая Імша

13.30 – абед

15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.45 – прэзентацыя моладзі чатырох дыяцэзій Беларусі на тэму “Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу” (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі)

Размова з біскупамі. Адказы на пытанні

18.00 – вячэра (пры касцёле)

19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння

21.00 – канцэрт (музычны гурт CROSSWAY, Баранавічы)

22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях

1 маяаўторак

9.30 – ранішнія малітвы (Гродна, катэдральны касцёл)

9.45 – святая Імша

11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт PILIGRIMS (“Пілігрымы”), Смаргонь)

Заканчэнне

Умовы ўдзелу

- узрост ад 16 гадоў (вернікі, малодшыя за 16 гадоў, павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў і старэйшага апякуна)

- рэлігійны намер удзелу

- прызначаны пробашчам  адказны за кожную  групу (некалькі адказных за вялікую групу)

 - дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт)

- асабісты узнос 5  бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу пасля размовы з арганізатарамі)

З сабой неабходна мець

- сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі

- кубак, лыжка і міска

- дыванік і спальнік                    

Увага! Паведаміць аб удзеле і колькасці ўдзельнікаў неабходна да 21 красавіка (даслаць персанальны спіс групы, пазначыць дакладную колькасць хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе). Заяўку аб удзеле трэба даслаць на эл. пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або на нумар тэлефону праз VIBER: +375 295 344 097 (айцы рэдэмптарысты).

Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (да чыг. вакзала г. Гродна). На аўтобусным і чыгуначным вакзалах валанцёры падкажуць варыянты даезду да касцёла (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава 41). Усе, хто прыязджае заказнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць запаркавацца на пляцоўцы каля магазіна "Еўраопт".

Ад'езд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (з чыг. вакзала г. Гродна).

З пытаннямі звяртацца да кс. Антонія Грэмзы.

тэл.: 0152 -74-00-73;

маб. тэл.: 8 0(29) 6 324  373 (VELCOM);  8 0(29)2 863 178 (МТС) 

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Днямі быў прэзентаваны лагатып агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі.

На лагатыпе прадстаўлены крыж, сэрца і выява Маці Божай, а таксама напісана тэма сустрэчы: «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі i спалучана з юбілейнымі 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, ужо сёння заклікае моладзь з усёй краіны да ўдзелу ў гэтай сустрэчы.

«Гэта будзе наша сумеснае свята маладосці і сведчання пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай Пану Езусу і Панне Марыі моладзі, якая шчырым сэрцам жадае верыць Богу і сустракацца разам», — адзначае святар.

Паводле grodnensis.by