Выберыце сваю мову

Навіны

Новы год 2009

– Адчуваю Новы год, ужо чую, як ён падыходзіць, нясе разам з сабою падарункі.
– А як гэта – адчуваць свята?
– Новы год спявае такім голасам, які чуваць аж на Вішняўцы! А твар такі прыемны, з усмешкай, з вузенькімі вочкамі… Яны кожны год розныя! Цікава? Гэтыя былі галубыя…
– Можа ты яго яшчэ і бачыш?
– Чакаю, шукаю, заўважаю яшчэ здалёк, бягу насустрач і ўсціскваю… Так моцна-моцна, як тату.:)
– Ніколі ў жыцці такога не было.
– У мяне здарылася, вось паслухай...
…А Дзевятоўка, як заўсёды, нават і не думае змарнаваць доўгачаканую ноч. Нешта ўсё прыдумвае.
Сустрэча моладзі адбылася ўжо ў 22.20 каля ўвахода ў касцёл. Прагучала: З Новым годам! Ну, цяпер можна і ўваходзіць.
Аганькі на ёлачках, зорачкі ў небе і Езус маленькі… Вернікі дзякуюць за 2008-ы год, за кожную хвілінку. 23.00 – Святая Імша. Так хораша і ціха. Супакой… Па-за мурамі “Залаты аганёк” па ОНТ, салюты і “дзынь” бакалаў з шампанскім. Супакой…
“Чатыры, тры, два, адзін…”
Новы 2009 год! Свой уласны салют, усціскваеш сябра, бачыш ягоную ўсмешку і сваю ў вачах насупраць. Бачыш твар Новага года, з вузенькімі галубымі вочкамі і разумееш, навошта жывеш!
Перайшлі ў сальку. На сцэне прэмія з рознымі намінацыямі, амаль як на Муз ТВ. Нават Анфіса Чэхава і Ксеня Сабчак знайшлі вольную хвіліначку. Ой, колькі было праўды і смеху! Цяпер разам: “Дзякуй, Марына Валянцінаўна!”
Танцы, курачка, піцца, салат з гарошкам… Было цудоўна!!!
Таццяна Раманчук;)

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com