Выберыце сваю мову

Навіны

Прамая відэатрансляцыя з Будслава

У гэтым годзе ўпершыню будзе арганізавана прамая відэатрансляцыя з Будслава праз Інтэрнэт. Відэатрансляцыя агранізуецца парталам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by і Відэастудыяй Гродзенскай дыяцэзіі пры падтрымцы партала TUT.BY.

Пачатак трансляцыі 01.07.2010 у 18:00

Па тэхнічных прычынах хуткасць відэатрафіка будзе складаць 324Кбіт\сек для кожнага асобнага карыстальніка. Глядзець відэа можна будзе непасрэдна на сайце Catholic.By, а таксама ў знешнім плееры (Windows Media Player, WinAMP, інш.). Абаненты ByFly будуць мець магчымасць глядзець трансляцыю па гасцявым доступе.

Трансляцыя арганізуецца парталам Catholic.By і Відэастудыяй Гродзенскай дыяцэзіі пры падтрымцы партала TUT.BY

Праграма мерапрыемстваў

1 ліпеня, чацвер

  • 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Казімір Велікаселец; спеў — пілігрымы)
  • 20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
  • 21.00 — марыйныя Нешпары (ксяндзы салезіяне)
  • 23.00 — святы Ружанец (айцы кармэліты)
  • 24.00 — працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; спеў — мінская парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы)

 2 ліпеня, пятніца

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку (гурт «Небасхіл»; Алеся Унукоўская)
  • 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай)
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у базыліцы)
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі на польскай мове (спеў — пілігрымы)
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бернардыне)
  • 07.30 — святы Ружанец (ксяндзы марыяне)
  • 08.30 — святая Імша на польскай мове ў базыліцы (цэлебруюць арцыбіскуп Варшаўска-Пражскі Хенрык Хосэр і айцы новапрэзбітэры)
  • 10.00 — прэзентацыя Кампендыя ККК на беларускай мове (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і прадукцыі выдавецтва «Про Хрысто»
  • 10.30 — святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі; спеў — хор мінскай архікатэдры «Gloria»).
  • Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
  • Гімн Te Deum laudamus.
  • 13.00 — святая Імша на польскай мове (біскуп Антоні Дзям'янка).

Паводле Catholic.By

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com

Выберыце сваю мову

Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41

+375 152 32 25 34

+375 152 32 25 35

redemptorby@gmail.com