Навіны

“Няхай бушуе шторм і гром грыміць…”: канцэрт THE CROSSWAY

Выступленне маладога і таленавітага гурта стала адной з самых чаканых падзей на Агульнабеларускіх днях моладзі 2018. Здавалася, надвор’е можа ўнесці свае карэктывы, аднак дождж не перашкодзіў ні ўдзельнікам гурта, ні маладым людзям, якія сабраліся пад каптурамі каля сцэны.

“… Я не баюся, мой Бог са мной”. Спярша гэта была невялікая грамада, якая, узяўшыся за рукі, разам з гуртом праслаўляла Створцу. Паступова да яе, па прыкладзе, далучаліся іншыя – і праз нейкі час слухачы запаланілі прылягаючую прастору. Аднак, як напачатку заўважылі самі члены гурта “THE CROSSWAY”, яны гатовыя спяваць і для аднаго слухача. І нават калі яго не будзе, іх гэта не спыніць, таму што ў першую чаргу робяць гэта для Бога.

Прахалодны дожджык астудзіў гарачыя палаючыя сэрцы. Гарадзенцы, якія выглядалі з вокнаў насупраць касцёла, відаць, на свае вочы ўпэўніліся, што нашай моладзі нічога не страшна, наша моладзь з Богам гатова на ўсё!

Даведка

Гурт “THE CROSSWAY” (Баранавічы) існуе з 2014 года. Выконвае аўтарскія спевы, а таксама вядомыя хрысціянскія хіты ў новай аранжыроўцы.

Больш фота з ІІІ Сустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі

Ангеліна Пакачайла
Фота: Павел Дзянісаў

Паводле grodnensis.by

Аб'явы

VI Niedziela Wielkanocna, 6 maja 2018 roku

Trwa miesiąc maj. Każdego dnia modlimy się Litanią Łoretańską do NMP o godz. 18.30. Zapraszamy do wspólnej modlitwy, także zachęcamy do wspólnej modlitwy w rodzinach.

8 maja – wtorek – wspomninie św. Stanisława, biskupa i męczennika

10 maja – czwartek – Uroczystość Wniebowstąpienia Pana Jezusa. Msze św. w naszym Kościele o 8.00, 12.00, 17.00 i 19.00.

11 maja – piątek – Rozpoczęcie Nowenny przed Uroczystością Zesłania Ducha Świetego.

13 maja – niedziela – Uroczystość Pierwszej Komunii św. w naszej parafii o godz. 10.00 i 12.00. Prosimy zarezerwować sobie czas na Mszę św. w taki sposób, aby umożliwić najbliższej rodzinie dzieci uczestnictwo w uroczystościach.

Kancelaria parafialna czynna w poniedziałek i piątek od godz. 9.00 do 10.00 i od godz. 17.00 do 18.00. I w poniedziałek od godz. 20.00 do 21.00.


© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.