Навіны

Трыдыум св.Станіслава Косткі

Трыдыум св.Станіслава Косткі стаў традыцыяй у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Сёлетняй тэмай сустрэч сталі тры дарогі святога: да дому, у школу і ў кацел. Спатканні адбываліся з 20-22 верасня 2012 года. З раніцы і па палудні для дзяцей, а ў 20.00 для моладзі. Моладзевыя разважанні, якія былі падрыхтаваны спадарыняй Марынай Жыбартовіч, айцом Віктарам Боханам і айцом Станіславам Станеўскім, дапамагалі засяродзіцца на жыццёвых сітуацыях ў сям'і, у навучальных установах і ў супольнасці Касцёла.

Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Прапануем праграму аб тым, як адбывалася гэтая надзвычайная падзея.

Паводле Grodnensis.by

Упершыню ў Гродна 26-27 чэрвеня адбудуцца “Вечары хрысціянскага дакументальнага кіно”. Арганізатарамі выступілі Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnigicat” і курыя Гродзенскай дыяцэзіі. Кінапаказы будуць праводзіцца ў кінатэатры “Чырвоная зорка”, пачатак паказаў у 18.30.

Ostatni egzamin przed święceniamiW Tuchowie 18 maja trzech diakonów Wyższego Seminarium Duchownego Redemptorystów: Rafał Nowak, Edward Petelczyc i Marcin Surga, przystąpiło do egzaminu jurysdykcyjnego. Jest to ostatni egzamin w seminarium, dzięki któremu będą mogli po święceniach prezbiteratu otrzymać upoważnienie do sprawowania sakramentu pokuty, aby móc ważnie jednać ludzi z Bogiem.

Сакрамант канфірмацыі з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча прыняло каля 130 вернікаў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.Сакрамант канфірмацыі з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча прыняло каля 130 вернікаў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.

– Праз сакрамант канфірмацыі мы імкнёмся яшчэ больш паяднацца з Касцёлам і адкрыцца на дары, якімі праз яго паслугу адорвае ахрышчаных уваскрослы Хрыстос, – сказалі на пачатку св. Імшы з нагоды прыняцця сакраманту маладыя вернікі. – Мы хочам свядома далучыцца да місіі Касцёла, каб праз жыццё і слова быць веснікамі і сведкамі Евангелля.

Ад самага пачатку існавання свету і да нашых дзен ідзе барацьба паміж дабром і злом…

Вось і сення мы адчулі гэтыя “узаемаадносіны”. Надвор’е праз увесь дзень мянялася: то сонейка, то хмуры з халодным дажджом і снегам. Трэба збірацца на крыжовы шлях з усім горадам, а за акном так холадна і сумна, на небе ні адной адзнакі, што ўсе развеецца… Так не хочацца нікуды ісці! Але мушу! Усемагутны Бог, дзеля майго адкуплення паміраў на крыжы, то чаму я не магу перацярпець вецер і дождж?!!

Młodzież studencka pragnie pomóc w rechabilitacji małego Eugeniusza i w tym celu wykonała kartki pocztowe. Zachęcamy do nabycia tych kartek składając dobrowolną ofiarę i włączając się w ten sposób w dzieło pomocy choremu dziecku.