Навіны

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў Гродна і ўсёй дыяцэзіі, а асабліва моладзь, на супольнае набажэнства Крыжовага шляху, якое адбудзецца 31 сакавіка вуліцамі Гродна. 

Усіх ахвотных шчыра запрашаем далучыцца да рэлігійнага спеву і разважанняў стацый падчас Крыжовага шляху. Пачатак набажэнства ў 17.30 на ўзгорку перад пабернардынскім касцёлам. На заканчэнне Крыжовага шляху – св. Імша а 19-й гадзіне ў гродзенскай катэдры.

Сустрэча моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў гэтым годзе адбудзецца ў Лідзе ў парафіі св. Сям’і ў раёне Ліда-Рабіноўскага 28-30 красавіка. Дэвізам сёлетняй дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі будуць словы св. апостала Паўла з Ліста да Філіпійцаў: “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4). 

Як адзначылі арганізатары сустрэчы, асноўная ідэя ў тым, каб моладзь усвядоміла вытокі хрысціянскай радасці. Ужо вядома, што на сустрэчу прыедзе семінарыйны гурт “AVE”. Катэхезы для моладзі будуць прысвечаны 5 умовам добрай споведзі. Як заўсёды, прадугледжваецца прэзентацыя прысутных парафіяльных груп. 

Таксама моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля пакажа інсцэніроўку “Праз крыж да новага жыцця”.

Фотаздымкі з прадстаўлення у нашай парафіі



Штодзень будзе цэлебравацца св. Імша, а на заканчэнне ўрачыстую св. Імшу адправіць кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

4 – 7 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбываўся злёт “небалётаў”. Сабраліся яны тут, каб прайсці тэхнічны агляд. На сваім шляху “небалёт” часта сустракае камяні і іншыя перашкоды. Мэта агляду - дапамагчы не збіцца са шляху і абнавіць уражлівасць на “дарожныя” знакі.

Гледачы польскай праграмы “Ziarno” (TV POLSKA) маюць магчымасць часта бачыць танцуючага з дзецьмі і спяваючага з імі аб тым, што “хрысціянін танцуе”, Кс. Біскупа Антонія Длугаша. Такім спосабам Кс. Біскуп абвяшчае дзецям і шукаючым сапраўднай радасці, што хрысціянства можа быць толькі радасным, што Хрыстос прагне, каб Яго радасць была ў нас і каб яна была поўнай.

Środa Popielcowa oznajmia nam początek Wielkiego Postu, czterdziestodniowego okresu pokuty i nawrócenia. Jest to szczególny czas w ciągu roku, kiedy staramy się głębiej przeżywać swoją wiarę i zatrzymać się nie tylko nad codziennością, ale i nad swoim życiem w ogóle, skierować się ku wieczności. Mamy w tym czasie na nowo uświadomić sobie, że nasze życie ziemski jest to tylko chwila w porównaniu z wiecznością ku której zmierzamy. Liturgia Kościoła podaje na ten czas teksty słowa Bożego, które mówią o nawróceniu i pokucie, szczególnie poprzez post, jałmużnę i modlitwę. Jesteśmy niejako zaproszeni do wypłynięcia na głębię naszej wiary. Jak nie zmarnować tego czasu? Odpowiedź daje nam słowo Boże z liturgii Środy Popielcowej, które mówi o tych trzech czynach pokutnych: modlitwie, poście i jałmużnie.

"Спачатку было слова ..."
Ўсё добрае хутка канчаецца, засталося яшчэ толькі памыць посуд і падмясці падлогу ... толькі што скончылася дзяленне аплаткам, а можа дзяленне жычлівым словам.
Але, з самага пачатку ...