Пастырскія лісты

Пастырскі Ліст на Адвэнт 2009


Узлюбленныя Вернікі Гродзенскай Дыяцэзіі – Браты і Сёстры! У мінулую нядзелю мы распачалі перыяд духоўнай падрыхтоўкі на свята Божага Нараджэння – які называем Адвэнтам. Гэты час у Касцёле адносіцца да часу напоўненага радоснай падрыхтоўкай да святаў, з якімі злучаем сэнс нашага хрысціянскага жыцця. Пад знешняй заслонай падрыхтоўкі да святаў, прыгожых забаўкаў, думкаў пра паспяховыя падарункі для найбліжэйшых, мы атрымалі шанц зазнаць зноўку цяпло сустрэчы з Богам і з Хрыстусам у другім чалавеку.

Пачулі ў словах Эвангэллі, прызначанай на II Нядзелю Адвэнту –словы прарока Ісаі, якія сцвердзіліся ў адкрыцці св. Яна Хрысціцеля: “Голас таго, хто кліча у пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца і выбоістыя дарогі стануць раўнінай“. Як вынікае з закліку прарока, нашым заданнем на надыходзячыя святы з’яўляецца перш за ўсё падрыхтоўка Езусу Месіі Дарогі – дарогі праўды, дарогі любові, дарогі дабрыні. Гэта ёсць Дарога на якую непрырыўна заклікае нас Бог праз голас сумленьня, сутнасць Божых Загадаў і голас навучаючага Касцёла. Перыяд Адвэнту, які перажываем у гэтым годзе, можа быць, як і ўсе іншыя падобныя да сябе, але адначасова Адвэнт гэтага году з’яўляецца асаблівым. Перш за ўсё таму, што працякае ён пад знакамі Святарскага Году ў Паўсюдным Касцёле, у Касцёле на Беларусі – пад знакамі Душпастырскага Году „Салідарныя з Папай” і візіта біскупаў нашай Краіны у Святога Айца. З’яўляецца яны сучаснымі знакамі, заклікаючага, сярод штодзённых звычкаў і нашых часовых клопатаў, голасу Касцёла на Беларусі і дыяцэзіі. Сёння, калі чуем гэты голас, то задаем сабе пытанні – Каму падрытоўваем дарогу? Ці ёсць у сапраўднасці ў нас, у нашых сем ях і акружэнні мейсца для Хрыстуса і Яго Касёла? Ці сёння не ацэньваем справы Касцёла надмерна службова і раўнадушна?

Так вялікім пажаданнем Святога Айца з’яўляецца тое, каб голас Касцёла быў пачуты сярод усіх Яго вернікаў, а асабліва тых, якія заблукаліся. Адным з шляхоў выхаду з існуючага становішча з’яўляецца клопат аб святарскую святасць, які выражаецца у штодзённай малітве за святароў і ў усялякай дапамозе на карысць пашырэння Божага Валадарства на зямлі.

Выслухаем галоўныя ўказанні Апостальскай Сталіцы на Святарскі Год:

“Гэты Год павінен быць ў асаблівы спосаб годам малітвы, малітвы самых святароў, малітвы са святарамі і за святароў, годам аднаўлення з пэрспектывы святарскай духоўнасці і аднаўлення кожнага святара паасобку”;

“Павінен гэта быць таксама год, у якім будуць спазананыя абставіны і умовы, ў якіх жывуць святары”;

“Павінен гэта быць быць год таксама рэлігійнага і публічнага святкавання Божага Народу і лакальных супольнасцей, дзе веруючыя ахвяруюцца ў малітве і мэдытацыі, дзе супольна будуць цэлебравацца святы, а святароў належным спосабам адорыцца пашанай” (Ліст Кангрэгацыі па справах Духавенства да Біскупаў і Святароў Каталіцкага Касцёла).

Згодна з патрэбай часу гучыць заклік Касцёла аб добрых святароў. Паколькі ад іх святасці будзе залежыць святасць нашых парафіяльных супольнасцяў і душпастырскіх групаў. Дзякую ўсім Вам, Браты і Сёстры, якія супольна са сваімі святарамі стараецеся пра развіццё парафіяльнага жыцця. Праз малітву, ахвярнасць і дзейсную дапамогу падтрымліваеце паслугу сваіх Душпастыраў. Будуеце і утрымліваеце святыні, ўключаецеся ў душпастырскія ініцыятывы Касцёла. Дзякую Вам за усё гэта і адначасова заахвочваю Вас, узлюбленныя Дыяцэзіяне, каб больш клапаціліся пра нашае сумеснае багацце, якім з’яўляецца Касцёл і яго Святары. 

Асабліва сёння трэба нам пачуць голас, заклікаючы з пустыні чалавечай беднасці, як той маральнай, так і матэрыяльнай. Трэба пачуць голас Пастыраў Касцёла, пад кіраўніцтвам Святога Айца, Біскупаў і святароў і маліцца для аб адвагу і сілы ў выкананні імі даверанных заданняў, каб як мага плённа здзейснілі сваю паслугу у адносінах да Народу Божага.

Ужо за некалькі дзён з біскупамі нашай Краіны адпраўлюся у Рым, каб прадставіць Святому Айцу справы нашага Касцёла. Згодна з вызнаванай верай яшчэ старажытных хрысціянаў -“Там дзе ёсць Пётр, там ёсць Касцёл”, складзем Апостальскай Сталіцы давярэнне і доказ таго, што з’яўляемся адным Хрыстусовым Касцёлам, пабудаванным фундаменце святога Пятра і яго наступнікаў, які сёння правадзіцца Папай Бенэдыктам XVI.

Браты і Сёстры! Няхай гэтыя справы Касцёла ня будуць ад нас далёкімі! Кожны знаходзіцца у сэрцы Касцёла, якім з’яўляецца Любоў, заклікаючага нас Бога. Бог нас паклікаў, каб у супольнасці Касцёла, праз сакрамант Хросту мы атрымалі задатак вечнага жыцця, а праз дзейснасць Божай ласкі ў святых Сакрамантах і Слове Божым, удастоіліся Збаўлення. Кожны з нас быў уключаны ў жыццё Касцёла і мае адказнасць за Яго развіццё ў сваім сэрцы, ў дыяцэзіі і ў Краіне.

Святы Ян Хрысціцель прыпамінае нам сёння словы прарока Ісаі -“Падрыхтуйце дарогу Пану”. То толькі тады яе патрыхтуем, калі будзем упэўненыя, што заслужым на збаўленне Божае сумесна з нашымі братамі і сёстрамі. Толькі тады будзем шчаслівыя, калі не дазволім уцягнуцца ў зло і нянавісць свету, ў нашую духоўную раўнадушнасць і пустату, калі не паддадзімся намовам хлусні, несумленнасці і падману лёгкага шчасця. Барацьба з грахом у нашым штодзённым жыцці і з яго праявамі ў акружэнні, адвэнтовыя пастановы і адрачэнні, хай будуць для нас плёнамі ахвяры, ўзятымі дзеля ўзрастання Святога Касцёла і ўмацавання навучання Святога Айца ў сучасным свеце.

На заканчэнне, ўзлюбленныя Дыяцэзіяне, хацеў бы звярнуцца да Вас у словах, зачарпнутых з апошняй энцыклікі нашага Папы Бенэдыкта XVI -пн. “Caritas in veritate” -“Любоў у праўдзе”, якую абвесціў Святы Айцец у 2009 г.: “Божая Любоў заклікае нас выйсці з таго, што з’яўляецца абмежаваным i не канчатковым, дадае нам адвагі для дзеяння i далейшага пошуку дабра для ўсіх, нават калі яно не рэалізуецца адразу, нават калі тое, што можам учыніць мы і палітычныя ўлады, а таксама ўдзельнікі эканамічнай сферы, заўсёды меншае ад таго, чаго горача жадаем. Бог адорвае нас сілай змагацца і цярпець за любоў да агульнага дабра, бо Ён з’яўляецца для нас Усім, нашай найбольшай надзеяй”.

Няхай гэтыя словы святога Айца будуць для нас духоўнай праграмай, каб мы змаглі дзяліцца любовяй і праўдай, хай дапамогуць нам глыбей перажываць перыяд Адвэнту і перамагаць зло дабром, а смутак надзеяй. Няхай у гэтым будзе для нас прыкладам Марыя, Маці Касцёла, заслуханая ў голас Бога і адданая слуга Пана.

Ахопліваю Вас, дарагія Дыяцэзіяне, маёй духоўнай пастырскай клапатлівасцю, а асабліва буду памятаць пра Вас у часе наведвання гробаў св. Апосталаў Пятра і Паўлы, а таксама слугі Божа Яна Паўла II. Прашу Вас аб малітву і на плённае перажыванне Адвэнту з усяго сэрца бласлаўляю 

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі